Шахматны фестываль у Оршы

У Оршы 23-27 студзеня праходзіць міжнародны шахматны фестываль “Орша-2007”. Гэта ўжо пятае мерапрыемства падобнага кшталту з удзелам школьнікаў, студэнтаў і дарослых майстроў. Сёлета фестываль прымае больш за 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Малдовы і Румыніі.

Спаборніцтвы для школьнікаў і моладзі арганізаваны па досыць складанай швейцарскай сістэме, калі пераможца ў наступнай партыі сустракаецца з пераможцам наступнай пары, і гэтак да самага фінала. У гэтым годзе таксама праводзяцца яшчэ і майстарскі турнір сярод дарослых і рэйтынгавы турнір FIDE. Орша традыцыйна вылучыла на дзіцяча-юнацкі турнір дзве каманды. Летась яе каманды занялі 1-е і 3-е месцы на гэтым фестывалі, піша газета “Віцебскі кур’ер”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ