Віцебскіх хакеістаў зноў будзе трэніраваць расіянін

25 студзеня хакейны клуб “Віцебск” узначаліў расійскі трэнер Васіль Спірыдонаў. Ён прыйшоў на змену Сяргею Лубніну, таксама расіяніну, які падаў у адстаўку пасля матча з “Гомелем” (віцябчане прайгралі гамельчанам 3:9 і пасля 47 тураў займаюць 9-ты радок у турнірнай табліцы).

Спірыдонаў раней ужо працаваў у Беларусі – з чэрвеня 2005 года да вясны 2006 года ён узначальваў мінскі “Керамін”. Да гэтага расіянін быў вядомы па выступленнях у складзе маскоўскіх каманд “Спартак, Крылья Советов, свярдлоўскага Автомобилиста і васкрасенскага Химика”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ