«Гарызонт» і «Віцязь» будуць ратаваць пераводам у свабодныя эканамічныя зоны

ААТ «Гарызонт» і РУП «Віцязь» у 2007 годзе будуць уключаны ў свабодныя эканамічныя зоны. Аб гэтым заявіў на калегіі Мінпрама міністр прамысловасці Анатоль Русецкі. Ён паведаміў, што гэты факт дасць магчымасць прадпрыемствам быць больш канкурэнтаздольнымі на знешнім рынку. Гаворачы аб далейшым развіцці вытворчасці радыёэлектроннай прадукцыі, міністр адзначыў, што Беларусь мае намер актыўна супрацоўнічаць у гэтым напрамку з Кітаем.

У лютым плануецца стварэнне сумеснай вытворчасці з Кітаем па зборцы ў Беларусі на «Гарызонце» рознай бытавой тэхнікі. У перспектыве штогод плануецца выпускаць у рамках гэтага праекта больш за 6 тыс. вырабаў бытавой тэхнікі. Міністр адзначыў, што Кітай прапануе нам камплектуючыя па выгадных цэнах і трэба гэтым скарыстацца. Разам з тым, рэалізуючы сумесныя праекты з Кітаем, беларускія тэлевізійныя заводы будуць займацца лакалізацыяй камплектуючых для таго, каб максімальна задзейнічаць у вытворчасці ўласныя матэрыялы і дэталі.

Крыніца: БелТА, сайт газеты “Наша ніва”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць