Настаўнік з Віцебска Павел Кежа ўдала выступіў у “Зорным цырку” ў вобразе дрэсіроўшчыка

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з СШ №31 Віцебска Павел Кежа – адзін з удзельнікаў рэаліці-шоу “Зорны цырк” тэлеканала ОНТ – сёння па выніках свайго выступлення заняў другое месца па суме балаў.

Наш земляк на гэты раз выступаў ў пары з беларускай спявачкай Аленай Грышанавай. За некалькі дзён яны мусілі пераўвасобіцца ў цыркавых дрэсіроўшчыкаў. Павел і Алена  бліскуча выступілі на арэне “Зорнага цырка” з хлыстамі ў руках, па-майстэрску валодаючы імі. Па словах цыркавых спецыялістаў, гэта адзін з самых траўматычных жанраў. Грышанава ў вобразе драпежнай коткі з хлыстом выглядала вельмі сексуальна, а Кежа пасля выступлення жартаваў, што калі ён зойдзе у клас да вучняў з гэткай штуковінай у руках, то паспяховасць можа значна падняцца.

У выніку Павел Кежа атрымаў ад журы 8,2 балы і ў агульнай табліцы знаходзіцца на другім месцы пасля хатняй гаспадыні з Мінска Вольгі Баранскай (9 балаў), якая выканала проста беспадобны і вельмі смелы нумар у жанры паветранай акрабатыкі, прычым без усякай страхоўкі. На трэцім месцы – чароўная дрэсіроўшчыца Люся Лушчык (8 балаў), якая ўсё ж такі знайшла ўправу на трох агрэсіўных і нервовых малпаў – падчас трэніровак яны кусалі і царапалі Люсю. Па ўмовах гульні адзін удзельніца ўжо выбыла, зараз артыстаў засталося 11, а ў наступную суботу гледачы павінны вырашыць лёс яшчэ аднаго чалавека, каму наканавана пакінуць рэаліці-шоу.  

Выступленне дуэта Кежы і Грышанавай высока ацаніў адзін з сябраў журы – акцёр і рэжысёр Уладзімір Гасцюхін.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць