Медалістаў у школах становіцца менш

У 2006 годзе на Віцебшчыне базавую адукацыю атрымалі 18,8 тысяч чалавек, сярэднюю – 11,4 тысячы чалавек (290 чалавек – з залатым і срэбраным медалем). Колькасць выпускнікоў, узнагароджаных залатым і срэбраным медалем, у параўнанні з 2000 годам зменшылася на 74,7%, з 2005 годам – на 23,3%.

Згодна з дадзенымі абласнога ўпраўлення статыстыкі, на пачатак 2006/07 навучальнага года ў Віцебскай вобласці працавала 679 дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. З іх 80 – пачатковых школ, 172 – базавых, 396 – сярэдніх, 10 школ для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіццця, 17 гімназій і 4 ліцэі. У сельскіх населеных пунктах знаходзіцца 72,5% дзённых навучальных устаноў. Сёлета да заняткаў прыступілі 146 тысяч вучняў. 

У параўнанні з 2000/01 навучальным годам колькасць школ скарацілася на 123, у асноўным за кошт закрыцця малакамплектных школ у сельскай мясцовасці.

Замежныя мовы вывучаюць 133,1 тысячы вучняў Віцебшчыны, прычым 4,5 тысячы чалавек вывучаюць дзве замежныя мовы. Па-ранейшаму большая частка дзяцей вывучае англійскую.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць