Партрэт школьніцы за яе веды беларускай мовы змесцяць на Дошцы гонару

Як правіла, на Дошкі гонару ў нашых гарадах і сёлах трапляюць людзі ў сталым узросце. А вось у Полацку, дзе часта прыдумляюць нешта новае, вырашылі змясціць на гарадской дошцы ўшанавання партрэт школьніцы. Праўда, не простай вучаніцы, а неаднаразовай пераможцы алімпіяд па беларускай мове.

Вераніка Сташулёнак - вучаніца 11 класа Полацкай школы-інтэрната-гімназіі для здольных дзяцей. Дзяўчынка ўжо тройчы перамагала ў рэспубліканскіх алімпіядах па беларускай мове. Зараз яна таксама рыхтуецца да падобнага выпрабавання, якое адбудзецца ўвесну. Незалежна, пераможа Вераніка ці не, яе партрэт усё адно упрыгожыць мясцовую Дошку гонару: ужо падрыхтавана і адпаведнае рашэнне гарвыканкама, і фотаздымак гатовы. Жадаем Вераніцы зноў перамагчы! Прыемна, што лепшыя знаўцы роднай мовы жывуць на віцебскай зямлі.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць