Тарыфы на газ і электрычнасьць вырастуць на 20 працэнтаў

Сёння ўрад сваёй пастановай зацвердзіў новыя тарыфы на газ і электрычнасць для насельніцтва. Яны уводзяцца з 1 студзеня гэтага году.

Тарыф на электраэнергію складзе 112 рублёў 10 капеек за 1 кілават/гадзіну. Тарыф для жытла, абсталяванага электраплітамі – 81 рубель 20 капеек за 1 КВТ/Г.

Цана на газ для жылых памяшканняў з лічыльнікамі у ацяпляльны перыяд складзе 141 рубель 6 капеек за 1 кубічны метр, у летні перыяд – 242 рублі за 1 кубічны метр.

У дамах без індывідуальных лічыльнікаў пры наяўнасці газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння цана складзе 1936 рублёў на асобу ў месяц.

Тарыф за цеплавую энэргію для насельніцтва для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння падвышаны з 1 студзеня да 36355 рублёў за 1 гігакалорыю.

Агулам тарыфы на газ і электрычнасць для насельніцтва ўзрастаюць на 20%, на цеплавую энергію – на 12%.

Сёння ж міністэрства эканомікі вызначыла тарыфы на цеплавую і электрычную энергію для прадпрыемстваў. З 1 студзеня 2007 году цана газу для прамысловасці складзе 120 даляраў за 1 тысячу кубаметраў без падатку на дадатковую вартасць.

Радыё "Свабода"


Падобнае

    Каментаваць