У Віцебск прыедзе Вячаслаў Бутусаў

11 сакавіка ў КДЦ "Віцебск" пройдзе канцэрт легендарнага рок-выканаўцы Вячаслава Бутусава і гурта "Ю-Питер". Плануецца, што пачатак канцэрта адбудзецца а 19 гадзіне.

Былы лідэр "Nautilus Pompilius" выступіць разам з Юрыем Каспаранам, былым гітарыстам гурта "Кино". На суд віцябчан яны прадставяць хіты "Nautilus Pompilius", "Кино" і "Ю-Питер".

Па чутках, квіткі на канцэрт будуць каштаваць ад 20 да 40 тысяч. Афіш пра гэту падзею у Віцебску пакуль няма, інфармацыя пра канцэрт з'явілася ў інтэрнэце. Пасля Віцебска рок-музыкант наведае Мінск, Магілёў, Гомель і Брэст.

Нагадаем, што В.Бутусаў у 2001 г. стварыў новы праект - гурт, які ён назваў у гонар прыгожай планеты - "Ю-Питер". Не так даўно рок-спявак выдаў сваю першую кнігу, якая ўключае тры творы: "Верика", "Состояния" и "Виргостан". У адрозненні ад многіх артыстаў, якія ў апошні час узяліся за пяро, кніга Бутусава не ўяўляе сабой аўтабіяграфію. Сваю кнігу аўтар разглядае як самастойны мастацкі твор.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць