Мядзельскія ДАІшнікі знайшлі незаконны груз у аўтамабілі жыхара Паставаў

Партыю прыбораў ахоўна-пажарнай сігналізацыі невядомага паходжання знайшлі днямі інспектары Мядзельскага ДАІ ў аўтамабілі жыхара Паставаў.

Машыну спынілі для праверкі дакументаў на 137-м кіламетры дарогі Полацк - Глыбокае - мяжа Літвы. Па словах начальніка Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі Андрэя Чарняўскага, ніякіх суправаджальных дакументаў на груз у кіроўцы не было. Паводле праведзенай праверкі супрацоўнікі ДАІ і мытні высветлілі, што груз, коштам 14 мільёнаў рублёў патрапіў на тэрыторыю Беларусі незаконна. Затрыманы прызнаўся, што прыборы ён перавозіў у Мінск. Зараз высвятляюцца шляхі, якімі кантрабандны тавар дастаўлялі праз мяжу, а таксама каму ён прызначаўся».

Крыніца: Еўрарадыё


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць