Шведы выдаткуюць 100 000 даляраў Глыбоччыне на развіццё турызму

Шведскія тураператары плануюць распрацаваць некалькі маршрутаў па Глыбоцкім раёне. У першую чаргу іх цікавяць наваколлі азёраў Шо, Доўгае і Івесь, дзе згодна геадэзічным вымярэнням размешчаны геаграфічны цэнтр Еўропы.

На стварэнне турыснычнага маршрута па Глыбоччыне шведы мяркуюць выдаткаваць 100 тысяч даляраў. Вандроўка будзе праходзіць у межах праекту “Дзвіна/Даўгава”, які паўтаре легендарны шлях “З варагаў у грэкі”.

Пілотны тур мае адбыцца ўжо гэтым летам, у яго, акрамя Глыбоччыны, увойдзе наведванне Віцебска, Полацка і Дзісны.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць