1 / лютага / 2007

    Бел-чырвона-белы сцяг каля аблвыканкама

    01/2/07 •

    Сёння ўвечары на даху жылога дома па вуліцы Гогаля, прыкладна ў 100 метрах ад будынка Віцебскага аблвыканкама, з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг.

    Гэты год стане для Оршы “ураджайным на чырвоныя стужачкі”

    01/2/07 •

    Як вядома, у 2008 годзе ў Оршы пройдзе рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі”. І горад на Дняпры яшчэ летась распачаў падрыхтоўку да гэтай падзеі. Сёлета праца працягваецца, і, як адзначыў галоўны архітэктар Оршы Мікалай Латковіч, “2007 год павінен стаць для горада “ураджайным” на чырвоныя стужачкі”.

    Старшынём Віцебскага гарсавета зноў стаў Г.Грыцкевіч

    01/2/07 •

    На першай арганізацыйнай сесіі Віцебскага гарсавета 25-га склікання шляхам тайнага галасавання быў абраны ягоны старшыня. Ім зноў – ужо ў трэці раз – стаў Генадзь Грыцкевіч. Дзякуючы дэпутатаў за “аказаны давер”, ён аптымістычна адзначыў: “Я ўпэўнены, што ў нашага горада цудоўная будучыня”.

    Плошчу Свабоды “упрыгожыць” Дошка гонару

    01/2/07 •

    На плошчы Свабоды ў Віцебску неўзабаве з’явіцца Дошка гонару вобласці. Штогод на на ёй будуць з’яўляцца новыя перадавікі. Але пры ўсёй павазе да іх, вельмі сумнеўна, што дошка-рарытэт савецкіх часоў, якая ёсць амаль у кожным райцэнтры і калгасе, стане ўпрыгажэннем цэнтральнай плошчы горада, які прэтэндуе на еўрапейскасць і званне “сталіцы беларускай культуры”. Гэта дошка канчаткова […]

    Международная организация «Репортеры без границ» выступила в поддержку газеты «Витебский курьер»

    01/2/07 •

    На сайте интернациональной негосударственной организации «Репортеры без границ» (RSF), которая защищает права человека, охраняет свободу слова во всем мире, борется против цензуры и за освобождение журналистов, находящихся в заключении из-за своей профессиональной деятельности, появилось сообщение в поддержку белорусской региональной независимой общественно-политической газеты «Витебский курьер».

    У Віцебску людзі будуюцца ў асноўным за кошт банкаўскіх крэдытаў

    01/2/07 •

    У Віцебску летась здалі 2013 кватэр. Пры гэтым за кошт бюджэтных сродкаў уведзена толькі каля 10% усяго жылля, за сродкі насельніцтва – амаль трэцяя частка і больш паловы –  з дапамогай банкаўскіх крэдытаў.