Плошчу Свабоды “упрыгожыць” Дошка гонару

На плошчы Свабоды ў Віцебску неўзабаве з’явіцца Дошка гонару вобласці. Штогод на на ёй будуць з’яўляцца новыя перадавікі. Але пры ўсёй павазе да іх, вельмі сумнеўна, што дошка-рарытэт савецкіх часоў, якая ёсць амаль у кожным райцэнтры і калгасе, стане ўпрыгажэннем цэнтральнай плошчы горада, які прэтэндуе на еўрапейскасць і званне “сталіцы беларускай культуры”. Гэта дошка канчаткова зробіць цэнтр Віцебска безнадзейна правінцыйным.

На абласной Дошцы гонару будуць прадстаўленыя гарады, раёны, прадпрыемствы і арганізацыі Віцебшчыны, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным будаўніцтве і развіцці. А для пераможцаў абласнога спаборніцтва, якія трапяць на ганаровую дошку, з абласнога бюджэту нават выдаткуюць грошы. Прэмія для лепшага горада складзе 300 базавых велічыняў, раёнаў – па 250, арганізацый – па 100.   


Меткі: ,

Падобнае

    1 каментар

    1. сланяня  
      10/люты/2007 у 12:47

      ^^, я доўга шукаў месца для сваіх трафарэтаў -)))
      а яно, як заўсёды, само лезе!

    Каментаваць