У Віцебску людзі будуюцца ў асноўным за кошт банкаўскіх крэдытаў

У Віцебску летась здалі 2013 кватэр. Пры гэтым за кошт бюджэтных сродкаў уведзена толькі каля 10% усяго жылля, за сродкі насельніцтва – амаль трэцяя частка і больш паловы –  з дапамогай банкаўскіх крэдытаў.

Па дадзеных гарадскога аддзела статыстыкі, агульная плошча пабудаваных у Віцебску дамоў склала 140,2 тысячы квадратных метраў, што на 3,8% больш, чым у 2005 г. На жыллёвым будаўніцтве засвоена 130,4 мільярды ўсіх інвестыцый у эканоміку і сацыяльную сферу горада. На пачатак 2007 г. у няскончаным будаўніцтве знаходзілася 17 жылых дамоў агульнай плошчай 88,8 тысячы квадратных метраў. 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ