Віцебскі дзядуля палову жыцця правёў у турме за кішэнныя крадзяжы

70-гадовы жыхар Віцебска амаль палову свайго жыцця – каля 30 гадоў – адсядзеў у турме за кішэнныя крадзяжы. Не дзіўна, што стары злодзей ужо даўно знаходзіцца на прыкмеце ў мясцовай міліцыі. Некалькі дзён таму ён зноў трапіў у поле яе зроку.

Дзядуля зайшоў на шматлюдным прыпынку ў перапоўнены автобус і незаўважна выцягнуў у пасажыра сталага ўзросту, кашалёк з рэшткамі пенсіі. Грошы хоць і невялікія, але для пажылога чалавека і гэта каштоўнасць – трэба ж да новай пенсіі неяк дацягнуць.

Нягледзячы на высокую “кваліфікацыю” “шчыпача”, аператыўнікі яго вылічылі. І ўзялі яго з доказам злачынства ўжо на выхадзе з аўтобуса, паведамляе прэс-служба УУС аблвыканкама. І хто б з пасажыраў таго аўтобуса падумаў, што дзядулька-Божы дзьмухавец – вор, ды яшчэ з такім “стажам”?!    


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць