5 / лютага / 2007

    Севярынец мае слабы спадзеў, што вызваліцца датэрмінова

    05/2/07 •

    Кіраўніцтва Ветрынскай спецкамендатуры паведаміла моладзеваму палітыку Паўлу Севярынцу, што 15 лютага будзе разглядацца пытанне аб ягоным умоўна-датэрміновым вызваленні.

    Кампанія з Кітая стане рэзідэнтам СЭЗ “Віцебск”

    05/2/07 •

    Тэлезавод “Гарызонт” стварае сумеснае прадпрыемства з буйнейшым кітайскім холдынгам “Мідэя”. Кітайцы будуць пастаўляць у Беларусь сучаныя тэхналогіі па вытворчасці бытавой тэхнікі. Кампанія “Мідэя” стане рэзідэнтам СЭЗ “Віцебск”. Яна будзе працаваць на заводзе “Беліт” у Паставах, які ўваходзіць у склад “Гарызонта”.

    Галасаваньне за «Выканаўцу Году»

    05/2/07 •

    «Выканаўца году» – тая намінацыя на цырымоніі «Рок-Каранацыя», пераможцу якой абіраюць самі прыхільнікі беларускай музыкі. Галасаваньне будзе цягнуцца роўна тыдзень – ад 5 лютага да 12 лютага. Кожны можа аддаць свой голас раз на дзень як з дапамогай Інтэрнэту, так і праз SMS.

    Більярдны турнір у гонар Тадэвуша Касцюшкі

    05/2/07 •

    4 лютага ў Гомелі адбыўся першы рэспубліканскі турнір па пуле „Кубак Касцюшкі” сярод грамадзянскіх актывістаў з нагоды дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі. „Пул” альбо „Амэрыканку” выбралі для турніру сярод іншых більярдных гульняў невыпадкова: у свой час Касцюшка быў выдатным гульцом у гэтым відзе більярду.