Більярдны турнір у гонар Тадэвуша Касцюшкі

4 лютага ў Гомелі адбыўся першы рэспубліканскі турнір па пуле „Кубак Касцюшкі” сярод грамадзянскіх актывістаў з нагоды дня народзінаў нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі. „Пул” альбо „Амэрыканку” выбралі для турніру сярод іншых більярдных гульняў невыпадкова: у свой час Касцюшка быў выдатным гульцом у гэтым відзе більярду.

У турніры прымалі ўдзел майстры з Гомельскай і Берасцейскай вобласцяў. У кожнай партыі гульня ішла да апошняга шару – канчатковую перамогу адсвяткавалі прадстаўнікі Берасцейскай вобласці з лікам 4:1 па партыях. Па правілах гульні, апошнім забіваецца чорны шар. Удзельнікі дамовіліся забіваць бел-чырвона-белы шар перадапошнім, каб аддаць даніну павагі беларускім нацыянальным колерам.

“Было вельмі прыемна сустрэцца зь сябрамі і аднадумцамі, – адзначыў пераможца турніру Андрэй Бусень, – аддаць даніну павагі вялікаму змагару Касцюшку. Такія турніры мацуюць стасункі паміж сябрамі з усёй Беларусі дзеля дасягнення галоўнай мэты – свабоды і незалежнасці Беларусі. Спадзяюся, што турнір будзе праводзіцца і надалей ды стане міжнародным”.

Крыніца: “Радыё Рацыя”.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ