Кампанія з Кітая стане рэзідэнтам СЭЗ “Віцебск”

Тэлезавод “Гарызонт” стварае сумеснае прадпрыемства з буйнейшым кітайскім холдынгам “Мідэя”. Кітайцы будуць пастаўляць у Беларусь сучаныя тэхналогіі па вытворчасці бытавой тэхнікі. Кампанія “Мідэя” стане рэзідэнтам СЭЗ Віцебск. Яна будзе працаваць на заводзе Беліт у Паставах, які ўваходзіць у склад “Гарызонта”.

Гэта адна з ўмоваў замежнага партнёра і звязана з тым, што ўсюды ў свеце такая вытворчасць размяшчаецца ў свабодных эканамічных зонах. Першы этап стварэння сумеснага прадпрыемства будзе скончаны ў першым квартале 2007 года, паведамляе БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ