На коласаўскай сцэне – спектаклі на ўкраінскай мове

Хто хоча пачуць сакавітую ўкраінскую мову, паспяшайцеся набыць тэатральныя квіткі! У Віцебску з 16 па 23 лютага пройдуць гастролі Львоўского моладзевага тэатра імя Леся Курбаса. Украінцаў сустрэне сцэна Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Гастролі распачнуцца спектаклем "Хвала Эрасу" па творы, які напісаў старажытнагрэчаскі філосаф Платон. У рэпертуары ўкраінцаў яшчэ тры пастаноўкі -"Забавы для Фауста" па матывах рамана Фёдара Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне", трагікамедыя "У чаканні Гадо" Сэмюэля Бэкета і "Удзячны Эродый" па творы Рыгора Скаварады.

Усе спектаклі будуць на ўкраінскай мове. А ў траўні "коласаўцы" паедуць у Львоў, іхнія выступы будуць без перакладу, па-беларуску.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць