У Барані завялі справу супраць паклёпнікаў на апазіцыю

У 12-тысячным рабочым пасёлку Барань пад Воршаю падчас выбараў у мясцовыя саветы балатаваліся чатыры незалежныя кандыдаты. Напярэдадні галасавання невядомыя распаўсюдзілі ўлёткі пра іх з абразлівай інфармацыяй. Мясцовая міліцыя амаль месяц адмаўлялася прыняць калектыўную заяву “чацвёркі” пра абарону гонару і годнасці. Аднак нядаўна стала вядома, што супраць паклёпнікаў заведзена крымінальная справа.

“Натуральна, усё прынята, вядзецца праверка. Будзе афіцыйны адказ. Я схіляюся, што гэта парушэнне Выбарчага кодэксу. Яўных зняваг няма, таму хутчэй будзе задзейнічаны Адміністрацыйны кодэкс...”, – лічыць маёр Баранскага райаддзелу ўнутраных справаў Міхаіл Глебаў, які распачаў следчыя дзеянні.

У прыватнасці, ва ўлётках незалежныя кандыдаты ў дэпутаты называліся “агентамі ды прыслужнікамі заходніх спецслужбаў, што жывуць на іх падачкі”.

Паводле “Радыё Свабода”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць