Карыстайцеся пыласмокам, прасам, пральнай машынай … ноччу

Беларускі ўрад вырашыў, што ўдзень, увечары і ўначы электрычнасць будзе каштаваць па-рознаму. Каб вызначыць кошт на электраэнергію, суткі падзялілі на зоны мінімальных і максімальных нагрузак.

Напрыклад, 1 кілават-гадзіна таннай электраэнергіі будзе каштаваць каля 75 рублёў, а дарагая — больш за 220, амаль утрая даражэй. Таннейшым электрычнасць будзе па выхадных і святах. Самым дарагім узімку будзе час з 8 да 11 і з 17 да 20 гадзінаў.

Такім чынам, удзень і ўначы, а таксама ў выхадныя і святы тарыфы будуць зніжаныя ў паўтара разу ў параўнанні з цяперашнімі. А вось у астатні час яны павялічацца ўдвая. Каб плаціць за электрычнасць па новых правілах, давядзецца купіць за свой кошт электронны шматтарыфны лічыльнік. Каштуе ён прыкладна 50—70 долараў.

Крыніца: “Еўрапейскае радыё для Беларусі”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ