11 / лютага / 2007

    Служу Рэспубліцы Беларусь!

    11/2/07 •

    Сёння 480 навабранцаў 103-й асобнай мабільнай брыгады прынялі вайсковую прысягу.

    Акцыя БРСМ пройдзе пад сімвалам чырвона-зялёнага сэрца (+1)

    11/2/07 •

    БРСМ праводзіць агульнарэспубліканскую акцыю, прысвечаную Дню Святога Валянціна. Акцыя праходзіць пад слоганам “За любімую Беларусь!”. Бэрэсэмаўцы доўга не думалі над дызайнам сваёй “фірмовай” валянцінкі – яна у іх, натуральна, чырвона-зялёнага колеру. 14 лютага ў цэнтры Віцебска сябры БРСМ збіраюцца ўсталяваць вялікі стэнд у выглядзе сэрца, куды любы жадаючы зможа прымацаваць сваю валянцінку. Хтосьці напіша, што […]

    Міліцыя з народам

    11/2/07 •

    У лютым на Віцебшчыне стартуе праект “Народная міліцыя”. Робіцца гэта для замацавання сувязей супрацоўнікаў міліцыі з насельніцтвам.

    Снег каля кінатэатра “Беларусь” больш не звальваюць

    11/2/07 •

    Падчас снегападаў на вуліцах Віцебска працуе 25-30 снегаўборачных машын, яшчэ каля 30 вывозяць снег на звалку, якая з’явілася два гады таму ў раёне Нікраполля – замест праблемнай, з пункту гледжання эколагаў, звалкі каля былога кінатэатра “Беларусь”. Штодзень туды адвозяць 1000-1300 кубаметраў снежнай масы. Але снегаўборачная тэхніка зношана на 90%.

    Гараджан будуць вазіць на экскурсію ў вёску

    11/2/07 •

    У Сенненскім раёне распрацаваны незвычайны турыстычны маршрут выходнага дня, які ўключае экскурсіі ў сельскагаспадарчы кааператыў і фермерскую гаспадарку. Экскурсія ў першую чаргу разлічана на гараджан.

    “Пацёмкінская вёска” на падворку віцебскага ліцэя

    11/2/07 •

    Арганізатары чарговай, дзевятай па ліку, канферэнцыі “Эрудыт-2007”, якая прайшла нядаўна ў ліцэі №1 і СШ №37 Віцебска, былі зноў уражаныя фантазіяй школьнікаў. Удзельнікі экалагічных кружкоў прапанавалі на суд журы арыгінальныя праекты па азеляненні с выкарыстаннем новых элементаў дызайну. Напрыклад, на тэрыторыі ліцэю №1 мінулай восенню з’явілася пацёмкінская вёска з калодзежам, млынам і авангардным садочкам.

    ТБМ прапануе вывучаць замежную гісторыю па-беларуску

    11/2/07 •

    Таварыства беларускай мовы прапанавала абмасадам шэрагу краінаў разгледзіць пытаньне наконт выданьня сваёй айчыннай гісторыі на беларускай мове. Старшыня ТБМ кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў адзначыў, што цягам доўгага часу жыхары Беларусі вывучалі гісторыю іншых краінаў па расейскамоўных вэрсіях, створаных у Маскве.