Акцыя БРСМ пройдзе пад сімвалам чырвона-зялёнага сэрца

БРСМ праводзіць агульнарэспубліканскую акцыю, прысвечаную Дню Святога Валянціна. Акцыя праходзіць пад слоганам “За любімую Беларусь!”. Бэрэсэмаўцы доўга не думалі над дызайнам сваёй “фірмовай” валянцінкі – яна у іх, натуральна, чырвона-зялёнага колеру. 14 лютага ў цэнтры Віцебска сябры БРСМ збіраюцца ўсталяваць вялікі стэнд у выглядзе сэрца, куды любы жадаючы зможа прымацаваць сваю валянцінку. Хтосьці напіша, што ён кахае Свету ці Мішу, а хтосьці, можа, прызнаецца, што ён любіць прэзідэнта...

Дарэчы, і такую магчымасць БРСМ прадстаўляе: падчас акцыі моладзь можа пісаць лісты сваім кумірам – беларускім артыстам, спартсменам, мастакам, тэлезоркам, навукоўцам і нават палітыкам. У ролі паштальёна выступае абласны камітэт БРСМ, які адбірае самыя цікавыя пажаданні  і перасылае іх зоркам. (Цікава, а калі хтосьцьсі прызнаецца ў каханні да Паўла Севярынца, ці дойдзе гэта да адрасата? Ці наўрад, а вось Лідзія Ярмошына, калі нехта наважыцца напісаць гэтай строгай даме, лепшаму матэматыку нашай краіны, пра свае таемныя  ўздыхі, можа і атрымаць такую паштоўку).

Як рапавялі ў абласным камітэце БРСМ, у моладзі Віцебшчыны найбольшай папулярнасцю карыстаюцца Максім Мірны, Ксюша Сітнік і Сяргей Кухто, якім панапісалі ўжо нямала валянцінак. Шмат пасланняў пішуць самому прэзідэнту, усёй Беларусі і Віцебску ў прыватнасці.

У Бібліі сказана: “Не ўтвары сабе куміра…” Згадзіцеся, што лепей прызнацца ў каханні свайму адзінаму ці адзінай, чым тэнісісту Мірнаму. Тым больш, што  Макса з ягонай зорнай хваробай наўрад закране за сэрца шчырае прызнанне якой-небудь дзяўчынкі з правінцыйнага Шуміліна ці Віцебска.    


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. вован  
      22/Ліпень/2008 у 22:32

      как вступить в вашу организацию?

    Каментаваць