Гараджан будуць вазіць на экскурсію ў вёску

У Сенненскім раёне распрацаваны незвычайны турыстычны маршрут выходнага дня, які ўключае экскурсіі ў сельскагаспадарчы кааператыў і фермерскую гаспадарку. Экскурсія ў першую чаргу разлічана на гараджан.

Арганізатары тура лічаць, што многім гарадскім жыхарам будзе цікава ўбачыць хатніх жывёл на сялянскім падворку і на ферме, пазнаёміцца з тым, як гадуюць норак, разводзяць племянных каней і паляўнічых лаек. І, натуральна, паспрабаваць сялянскія стравы адразу з печкі, паведамляе БелТА.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць