Міліцыя з народам

У лютым на Віцебшчыне стартуе праект “Народная міліцыя”. Робіцца гэта для замацавання сувязей супрацоўнікаў міліцыі з насельніцтвам.

Прадстаўнікі грамадскасці атрымаюць магчымасць прысутнічаць на прыёмах гараджан ў горрайаддзелах, прыняць удзел у патруліраванні вуліц, рэйдах інспекцый па справах непаўнагодвых і г.д. Першых “народных кантралёраў” для сумеснага нясення службы і прыёма грамадзян у міліцыі чакаюць з 15 лютага.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць