“Пацёмкінская вёска” на падворку віцебскага ліцэя

Арганізатары чарговай, дзевятай па ліку, канферэнцыі “Эрудыт-2007”, якая прайшла нядаўна ў ліцэі №1 і СШ №37 Віцебска, былі зноў уражаныя фантазіяй школьнікаў. Удзельнікі экалагічных кружкоў прапанавалі на суд журы арыгінальныя праекты па азеляненні с выкарыстаннем новых элементаў дызайну. Напрыклад, на тэрыторыі ліцэю №1 мінулай восенню з’явілася пацёмкінская вёска з калодзежам, млынам і авангардным садочкам.

У вышэйназваных школах экалагічнаму выхаванню надзяляецца асаблівая ўвага. Так, на рэспубліканскім конкурсе па азеляненні прышкольных тэрыторый ліцэй 31 і СШ №37 атрымалі дыплом другой ступені, піша газета “Віцьбічы”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць