Гандлёвы дом “Ольга” хочуць пераўтварыць у гіпермаркет

Гандлёвы дом “Ольга”, што знаходзіцца на праспекце Будаўнікоў у Віцебску, за кошт дабудовы яшчэ аднаго паверха пашырыць сваю плошчу. Краму абяцаюць зрабіць адным з буйнейшых гандлёвых цэнтраў у Беларусі. 

Новы адміністратыўна-гандлёвы корпус будаўнікі здадуць да канца 2008 года. Тут размесцяцца офісы, гандлёвыя кропкі, рэстаран, кавярня, бар, цырульня, шэраг майстэрняў. З’явіцца і шматузроўневая аўтастаянка. Паркінг увядуць у эксплуатацыю ўжо сёлета ў лютым.

Гандлёвы цэнтр “Ольга” пабудавалі 11 гадоў таму, на той час гэта была самая вялікая крама ў Віцебску.


Меткі:

Падобнае

    1 каментар

    1. Zmit  
      12/люты/2007 у 23:06

      Вельмі добрую справу зрабілі. нажаль ня ведаю за чыя грошы будавалі і колькі будзе каштаваць арэнда пасьля адкрыцьця.
      але даведаўся, што паркінг на месяц будзе каштаваць 103 тыс. б.р.
      да параўнаньня: месца на стаянке па вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў і Чкалава 57 тыс на месяц.
      а месца на пл. Незалежнасьці ў Менску крыху больш за 50 тыс.

    Каментаваць