У Літаратурным музеі жыве шведская казка

У віцебскім Літаратурным музеі праходзіць праект-казка “Зіма ў Стростуге”. Дзверы ў казку гледачам адчыніла маладая аўтарка, выпускніца мастацка-графічнага факультэта ВДУ ім.Машэрава Наталля Дзямшова.

Наталля напісала ілюстрацыі да казкі, што напісала яе сяброўка Вольга Эрыксан, якая выйшла замуж за шведа і паехала на ягоную радзіму. Мастачка кажа, што персанажы казкі, у якой ажылі беларускія і шведскія фантазіі, сапраўдныя. Яе галоўны герой – Барсук. Ён сябруе з Бабром, Дзятлам, Ласём, Мятлікам. Іхнія прыгоды з дапамогай графічных сродкаў і перадала ў сваіх работах мастачка. Дарэчы, Стростуг па-шведску – казачны лес.

Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены пейзажы, якія дзяўчына напісала, знаходзячыся ў Швецыі. Яшчэ адна ўдзельніца праекта – Вольга Папкова – стварыла казачныя сімвалы, якія дадаюць выставе своеасаблівы шарм. Ілюстрацыі да таго ж маюць і тэкставае суправаджэнне: гледачы могуць праслухаць казку пад музыку.     

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ