Нежанатым шумілінцам на Масленіцу вешалі на шыю калодкі

Сёння ў Шуміліне шырока адсвяткавалі Масленіцу – з народнымі абрадамі, карагодамі, прадстаўленнем батлейкі, катаннем на конях.

У святочную праграму арганізатары ўключылі старажытныя народныя абрады. Напрыклад, нежанатым мужчынам старэйшым за 33 гады на шыю вешалі калодкі. Нашыя продкі лічылі, што быць нежанатым у такім узросце – ганьба, бо чалавек павінен працягваць свой род. А для тых хлопцаў, хто жадаў паказаць сваю сілу, быў усталяваны высокі слуп. Прыз з яго патрэбна было дастаць... басанож. Ну і, натуральна, на Масленіцу ў Шуміліне прадавалі бліны.

Паводле БелТА.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць