Выйшаў польскамоўны каталёг літаратуры пра Браслаўшчыну

Варшаўскае аддзяленьне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусьціла каталёг польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне. Выданьне зьмяшчае кароткія анатацыі на 22 кнігі, што ўбачылі сьвет паміж 1930 і 2005 гадамі. Значную частку гэтай літаратуры складаюць успаміны. Прадстаўлены таксама гістарычныя апрацоўкі ды адзін турыстычны даведнік. Каталёг дэманструе багацьце і разнастайнасьць літаратуры пра паўночна?заходні рэгіён Беларусі.

Краёвае таварыства браслаўчан гуртуе вакол сябе людзей, не абыякавых да малой радзімы. Яно спрыяе інтэграцыі землякоў. Напрыклад, летась у красавіку НДА зладзіла ў Варшаве зьезд браслаўчан. Апроч таго, грамадзкая арганізацыя арганізоўвае экскурсіі, дапамагае польскаму і каталіцкаму асяродзьдзю Браслаўшчыны ды выдае ўласную газэту, паведамляе газета “Наша ніва.


Меткі: ,

Падобнае

    2 каментарыя

    1. Juras Sciapanau  
      17/люты/2007 у 23:04

      Гэта інфармацыя ўпершыню з'явілася на http://www.belngo.info. "Наша Ніва" проста здзёрла чужое паведамленне.

    2. Juras Sciapanau  
      18/люты/2007 у 2:03 1

      Дарэчы, у "Нашай Ніве" ёсць адсылка на крыніцу. Тут на сайце нічога такога няма.

    Каментаваць