“Зарніца” для цяжкіх падлеткаў

Сёння ў Віцебску прайшла гарадская ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”, прысвечаная да Дня абаронцаў Айчыны. Яе галоўнымі ўдзельнікамі былі цяжкія падлеткі.
У гульні ўдзельнічалі каля 100 падлеткаў 12-18 гадоў, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыях і камісіях па справах непаўнагадовых. Ім патрэбна было здзейсніць марш-кідок, прайсці ваенізаваную паласу перашкод. Цяжкія падлеткі спаборнічалі ў конкурсах на лепшы баявы лісток, веданне гісторыі Айчыны, строй і песню. Для ўдзельнікаў “Зарніцы” выступілі выратавальнікі атрада “Віцязь” і байцы 103-й мабільнай брыгады. Апошнія з сабой прывезлі выставу зброі і абмундзіравання, паведамляе БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ