Новы спектакль у рэпертуары віцебскага тэатра

Прагон спектакля. Фота Сержука Серабро28 лютага ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Я. Коласа адбудзецца прэм’ера эра(ліры)чнай камедыі “Псіхааналітык для псіхааналітыка” па п’есе маладога драматурга Дыяны Балыка.

Віцябляне ўжо маглі бачыць пастаноўку 15 лютага, калі яна была вынесеная на суд мастацкага савету. П’еса распавядае пра праблемы кахання. Жанчына кідае бізнес і пачынае займацца псіхааналізам, бо закахалася ў свайго псіхааналітыка. Праўда спроба дапамагчы першым двум кліентам вымушае яе звярнуцца па прафесійную дапамогу да мужчыны, якога яна кахае.

Прагон спектакля. Фота Сержука СераброНя варта чакаць ад спектакля тонкай псіхалагічнасці або закручаных сюжэтных хадоў — усё ж бачна, што п’еса напісаная пачаткоўцам у драматургіі. Аднак тыя хто захоча паназіраць за бліскучай ігрой віцебскіх актораў і не баіцца словаў кшталту “трахацца” не пашкадуюць аб згубленых двух гадзінах часу.

пастаноўку рабіў вядомы беларускі рэжысёр Сяргей Кулікоўскі. Гэта яго сумесны з Дыянай Балыка дэбют на коласаўскай сцэне.
Прагон спектакля. Фота Сержука Серабро

Прагон спектакля. Фота Сержука Серабро

Дыяна Балыка. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць