Падлетак “замініравал” сваю школу

Днямі вучань сёмага класа сярэдняй школы №34, які не падрыхтаваў дамашняга задання, патэлефанаваў у школу і паведаміў аб тым, што ў будынку знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Паводле юнага “тэрарыста”, спрацаваць яно павінна было праз паўтары гадзіны. За гэты час аператыўныя службы вывелі са школы педагогаў і навучэнцаў, агледзелі будынак і высветлілі, што аніякай выбухоўкі там няма. “Жартаўніка” знайшлі хутка. Зараз бацькам хлопчыка прыйдзецца заплаціць штраф, памер якога вызначыць суд. Сумма штрафу можа скласці да трох мільёнаў рублёў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ