Вядомы рэстаўратар пратэстуе супраць паскоранага аднаўлення фрэсак

Ўладзімер Ракіцкі, вядомы мастак і рэстаўратар, які больш за 15 гадоў быў навуковым кіраўніком рэстаўрацыі спаса-Еўфрасіньнеўскай царквы у Полацку, у знак пратэсту супраць паскоранага аднаўлення унікальных фрэсак накіраваў заяву ў Міністэрства культуры з просьбаю зьняць зь яго абавязкі па рэстаўрацыі Спаса-Еўфрасіньнеўскай царквы.
За паўтара дзесяцігодзьдзя Уладзімірам Ракіцкім адкрытыя і адрэстаўраваныя прыкладна 150 з 600 квадратных мэтраў фрэскавага роспісу. Разам са сваімі калегамі ён вынайшаў унікальную сістэму аднаўленьня старажытных фрэсак.
Як паведамляе Радыё Свабода, падчас рэстаўрацыйных работ у храме высветлілася, што першасны жывапіс закрыты размалёўкамі XVI – XIX стагодзьдзяў. Праца для адкрыцьця найстаражытнейшых фрэсак вымагае шмат часу. Аднак кіраўніцтва Міністэрства культуры патрабуе хуткай рэстаўрацыі – цягам паўгоду. Заява прагучала пасьля наведваньня Полацку прэм’ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім, які паставіў задачу ўсё скончыць да візыту ў горад Аляксандра Лукашэнкі 5 чэрвеня, на Дзень Святой Еўфрасіньні.
Паводле планаў Міністэрства культуры, прапануецца не вяртацца да арыгіналу, а ўстанавіць новую сярэбраную рaмку для мошчаў, купал храму пакрыць золатам, у сярэдзіне бажніцы зрабіць пляцоўку з жалезнымі лесьвіцамі для турыстаў, а падлогу зрабіць мазаічнай. Усё гэта не адпавядае ні таму, як выглядаў храм, ні ўвогуле традыцыям, у якіх ён ствараўся, паведамляе Радыё Свабода.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць