У крамах з’явяцца торцікі з марожанага віцебскай вытворчасці

Віцебскі малочны камбінат неўзабаве абяцае парадваць жыхароў горада навінкай – тартамі з марожанага. Дагэтуль такі ласунак у нас не выраблялі, а прывозілі з Расіі і іншых гарадоў Беларусі. Распрацавана некалькі варыянтаў ласунка на аснове пламбіру – з шакаладам, арэхамі і іншымі дабаўкамі. Для вырабу выкарыстоўваюцца толькі натуральныя прадукты – сгушчонка, нятлустае малако, вяршкі. Карацей, ніякіх сумесей, якія працягваюць тэрмін захавання прадукта да году. Спецыялісты Віцебскага малочнага камбмната абяцаюць, што торцікі будуць не толькі смачнымі і карыснымі, але і недарагімі.

Чытайце яшчэ