Выстава арнітолага У.Іваноўскага

У абласным краязнаўчым музеі праходзіць фотавыстава вядомага віцебскага арнітолага Уладзіміра Іваноўскага “Сярод балотаў і птушак”. У экспазіцыі каля 30 здымкаў. Многія з іх эксклюзіўныя.

Напрыклад, на адным з іх сфатаграфаваны змеяяд на штучным гняздзе. Гэта было вынаходніцтвам У.Іваноўскага, які першы ў свеце здолеў завабіць гэту драпежную птушку ў несапраўднае гняздо. Большасць здымкаў зроблена з засідкі прыблізна на 20-метровай вышыні, на дрэве побач з гняздом, у непасрэднай блізкасці з птушкамі. Некаторых фатограф пільнаваў гадзінамі. На іхнія “партрэты” пераведзены сотні метраў плёнкі. Здымкі У.Іваноўскага неаднаразова друкаваліся ў розных альбомах і часопісах, піша газета “Народнае слова”.


Падобнае

    Каментаваць