У Наваполацку абвесцілі эпідэмію грыпу

У горадзе ўведзены карантын, які абмяжоўвае правядзенне массавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў і наведванне хворамі лячэбных устаноў.

19 лютага медыкі зафіксавалі ў Наваполацку трохразовае перавышэнне эпідэміялагічнага парога, гэты ўзровень захаваўся да 23 лютага, пасля чаго і быў абвешчаны стан эпідэміі. У іншых буйных гарадах: Віцебску, Полацку і Оршы небяпечны парог пакуль не перавышаўся. Спакойная абстаноўка захоўваецца і па вобласці.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць