Анатоль Лябедзька паабяцаў распавесьці пра арышт Дзяніса Дзянісава Кандалізе Райс

Учора мусіла адбыцца сустрэча арыштаванага Дзяніса Дзянісава з адвакатам, аднак яна сарвалася праз занятасьць сьледчага. Адвакатам у Дзянісава прызначаны Пётар Каваленка, былы супрацоўнік пракуратуры. Сустрэча з арыштаваным не адбылася праз занятасьць новапрызначанага следчага. Яна перанесеная на сённяшнюю раніцу. Абвінавачваньне хлопцу па?ранейшаму не прад’яўленае.

Нагадаем, што Дзянісава затрымалі 16 лютага ў Гомелі, ад 25?га ён знаходзіцца ў віцебскім СІЗА?2. Толькі пазаўчора хлопец атрымаў ад маці перадачу. Тым часам лідэр АГП Анатоль Лябедзька, які ў складзе групы апазыцыйных палітыкаў знаходзіцца зь візытам у ЗША, паабяцаў распавесьці пра арышт Дзяніса Дзянісава Кандалізе Райс.

Крыніца: “Наша ніва”.

Каментар ад “Народных навінаў Віцебска”: І што зменіццца ад таго, што Лябедзька паскардзіцца Кандалізе Райс? Яна, можа, і паспачувае, як спагадлівая жанчына, няшчаснаму мальцу з Віцебска, але што гэта дасць Дзянісаву? Нейкія смешныя людзі, гэтыя так званыя апазіцыйныя палітыкі...


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць