На Віцебшчыне распачаўся супрацьпажарны месячнік

У Віцебскай вобласці распачаўся месячнік па навучанні насельніцтва мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці. Ягоная мэта простая – папярэдзіць пажары. За два месяцы гэтага года ў вобласці адбыўся 251 пажар, загінула 59 чалавек, у тым ліку два дзіцяці. 

Падчас месячніка на прадпрыемствах пройдуць інструктажы па правілах пажарнай бяспекі, на якіх будуць паказваць відэафільмы. У дзіцячых садах і школах на бацькоўскіх сходах выступяць супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны не толькі правядуць прафілактычныя гутаркі, але і здзейсняць рэйды па прыватным сектары, каб праверыць супрацьпажарны стан дамоў. Да ўдзелу ў гэтых мерапрыемствах запрошаны і работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аддзелаў сацыяльнага забеспячэння, участковыя інспектары і медыцынскія работнікі, паведамляе БелТА.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць