У Віцебску сёння ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар Ю.Пэна

У Віцебску сёння ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар вядомага мастака Юдэля Пэна. Яна была ўсталявана яшчэ да Новага года на “сінім доме”. Тут раней знаходзіўся дом, дзе мастак жыў з 1897 па 1937 гады.

Мерапрыемства прымеркавана да 70-годдзя з дня трагічнай смерці мастака. Ён быў забіты ў ноч з 28 лютага на 1 сакавіка 1937 года. Абставіны забойства па сённяшні дзень засталіся загадкавымі. Па версіі тагачаснага расследвання, прычынай забойства быў напад з мэтай рабунку.

Сёння да магілы Юдэля Пэна на Старасямёнаўскіх могілках былі ўскладзены кветкі. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася выстава твораў мастака і быў прэзентаваны каталаг ягоных прац. 

Меткі: ,

Чытайце яшчэ