У здымках “баевіка з элементамі меладрамы” “Маёр Ветраў” прымалі ўдзел палачане

У здымках новага беларускага серыялу “Маёр Ветраў”, што з панядзелка паказваюць на БТ, прымалі ўдзел палачане – генеральны прадзюсер фільма Глеб Шпрыгаў і рэдактар стужкі Ігар Касцючэнка.

Здымачная пляцоўка размясцілася на адным з выступаў кар’ера вытворчага аб’яднання “Граніт” побач з пасёлкам Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Адну з галоўных роляў – тэрарыста і наркагандляра Хакіма – выконвае акцёр Мухтар Гусенгаджыеў. Ён лічыцца самым гнуткім чалавекам планеты, ягонае імя ўвайшло ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Ён трэніруе галівудскіх зорак, і на здымкі серыялу прыляцеў з Лос-Анджэлеса. Ролю Ветрава выконвае акцёр Алег Штэфанко, які вядомы гледачам па серыяле “Спадары афіцэры”.

У аснову “Маёра Ветрава” пакладзены раманы беларускага пісьменніка Мікалая Чаргінца. У серыяле шмат батальных сцэн, пагоні, вострых псіхалагічных момантаў. Жанр фільма вызначаны як “баявік з элементамі меладрамы”. Кінакрытыкі ж адзначаюць, што беларускім кінематаграфістам удалося стварыць не проста традыцыйны баевік, а нешта большае...

У серыяле гучаць варыяцыі з апошняга альбому гурта “БИ-2”. Хіт “Трымацца за паветра” стаў лейтматывам фільма. Стужку ўжо набыў для паказу тэлеканал НТВ., зацікаўленасць у ёй выявілі і іншыя каналы Расіі, шэрагу краін СНД.

Паводле газеты “Народнае слова”.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ