Вызначылі пераможцу праекту помніка князю Усяславу Чарадзею

У Полацку адбылося паседжаньне экспэртнай камісіі, якая вызначыла пераможцу конкурсу праектаў помніка князю Ўсяславу. Найлепшай прызналі працу маладога скульптара Аляксандра Прохарава.

На конкурсе былі прадстаўленыя працы трынаццаці скульптараў. Лепшымі прызналі творы Аляксандра Прохарава, Сяргея Бандарэнкі і Алеся Шатэрніка. Усе тры мадэлі выяўляюць князя Ўсяслава на кані. Аднак, паводле адмыслоўцаў, Сяргей Бандарэнка выявіў князя на пародным скакуне, якіх не было ў ХІІ стагодзьдзі, а ў Алеся Шатэрніка князь Усяслаў атрымаўся надта сумным і пазбаўленым княскай велічы.

Вырашальнай пры вызначэньні пераможцы стала думка вядомых скульптараў Юр’я Градава й Аляксандра Фінскага. Аднак і да працы Аляксандра Прохарава выказалі шэраг заўваг — як мастацкага, так і гістарычнага пляну, і скульптар павінен улічыць іх. Канчатковы варыянт Аляксандар Прохараў мусіць падаць да 20 траўня.
Крыніца: “Радыё Свабода”.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць