Памяняюцца начальнік УУС і памочнік прэзідэнта – галоўны інспектар па Віцебшчыне

Прэзідэнт краіны прызначыў начальніка ўпраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкама Вячаслава Яўстаф’ева на пасаду начальніка ўпраўлення унутраных спрваў на транспарце МУС Беларусі. А ягонае месца зараз зойме Леанід Фармагей.

На пасаду памочніка прэзідэнта – галоўнага інспектара па Віцебскай вобласці 1сакавіка прызначаны Леанід Крупец. Нагадаем, што раней гэтыя абавязкі выконваў Зянон Ломаць. Як паведаміў Л.Крупец журналістам, у першую чаргу ён плануе заняцца вырашэннем праблемных пытанняў у Віцебскай вобласці. У прыватнасці, гэта сельская гаспадарка. “У гэтым сэнсе Віцебшчына – цяжкі рэгіён, які адрозніваецца ад іншых абласцей непрацяглым вегетацыйным перыядам”, – сказаў памочнік прэзідэнта. Па ягоных словах, у рэгіёне існуе і праблема з кадрамі. Неабходна, на ягоную думку, такама звярнуць увагу на развіццё прамысловых прадпрыемстваў і нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”. Апроч таго, Віцебшчына мяжуе з Расіяй, Літвой і Латвіяй. “Гэта таксама накладае адбітак на працу ў дадзеным рэгіёне”, – лічыць Л.Крупец.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць