3 / сакавіка / 2007

    Віцебская міліцыя села на “Крайслеры”

    03/3/07 •

    Як паведамлялі “Народныя навіны Віцебска” парк праваахоўных органаў нашага горада папоўніўся двума аўтамабілямі “Крайслер”. Сёньня нашаму карэспандэнту ўдалося сфатаграфаваць гэтыя цяжкія і магутныя машыны — Chrysler 300C Touring AWD 5.7L HEMI 5A Autostick P1. Гэта самая дарагая мадэль Chrysler 300C Touring з 5,7-літровым рухавіком HEMI V-8. Такі аўтамабіль у базавай мадыфікацыі каштуе 66 000 еўра. […]

    Віцебскія аўтааматары спаборнічалі ў фігурным ваджэнні аўтамабіля

    03/3/07 •

    Сёння на Цэнтральным гарадскім стадыёне ДАІ правялі конкурс сярод аўтааматараў па манеўраванні на лёдзе. У спаборніцтве мог удзельнічаць кожны, хто меў правы і спраўную машыну. Знайшлося 39 жадаючых паказаць сваё майстэрства. Пераможцам стаў сталы ўдзельнік гэтага спаборніцтва Алег Таўлінскі на аўтамабілі вытворчасці Міцубісі. Сярод жанчын першай стала Алена Казлоўская на “Фольксваген Гольф”.

    Усё чынавенства стане на лыжы

    03/3/07 •

    Сёння ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя Савецкай Арміі (больш вядомым як Мазурына) пройдзе спартовае свята “Віцебская лыжня-2007”. На лыжы стануць чыноўнікі аблвыканкама і гарвыканкама, кіраўнікі розных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада, спартоўцы, студэнты, школьнікі і сямейныя каманды.

    Абласную ўправу КДБ узнагародзілі граматай Віцебскай епархіі

    03/3/07 •

    Кіраўніцтва ўпраўлення камітэта дзяржбяспекі па Віцебскай вобласці ўганаравана архіерэйскай граматай. Гэтак Віцебская епархія адзначыла заслугі чэкістаў і асабісты ўнёсак начальніка ўпраўлення абласнога КДБ Уладзіміра Палішчука і начальніка падраздзялення ўпраўлення Ігара Сядых у справу адраджэння гісторыі праваслаўнай царквы.

    У Віцебску адчынілася першая сацыяльная цырульня

    03/3/07 •

    У Віцебску адчынілася першая сацыяльная цырульня. З 10-працэнтнымі зніжкамі тут будуць абслугоўваць шматдзетных мам, інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай і іншых малазабяспечаных грамадзян. Ідэя адкрыцця такой цырульні належала Віцебскаму гарвыканкаму.

    Дрэвы ў Віцебску не маюць пашпартоў, у горадзе няма ландшафтнага дызайнера

    03/3/07 •

    На калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ішла размова аб тым, што колькасць зялёных пасадак у гарадах краіны змяншаецца. У прыватнасці, у Віцебску зялёная зона скарацілася на 18%. З-за недахопу фінансаў у нашым горадзе не вядзецца пашпартызацыя дрэваў. Пры гэтым, як сцвярджае начальнік аддзела абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алег […]

    “Перапіс” лясных жыхароў Віцебшчыны

    03/3/07 •

    3-4 сакавіка ў абласным лесагаспадарчым аб’яднанні пройдзе ўлік колькасці дзікіх звяроў. Для кожнага віда жывёл існуе свая методыка “перапісу”. Напрыклад, ласёў будуць лічыць па загадзя распрацаваных маршрутах. Для ўліку аленяў, касуль, мядзведзяў, барсукоў прымяняюць анкетны метад сярод насельніцтва і работнікаў лясгасаў. Прасцей за ўсё лічыць дзікоў – іхнія статкі зараз знаходзяцца на спецыяльных пляцоўках, дзе […]