“Перапіс” лясных жыхароў Віцебшчыны

3-4 сакавіка ў абласным лесагаспадарчым аб’яднанні пройдзе ўлік колькасці дзікіх звяроў. Для кожнага віда жывёл існуе свая методыка “перапісу”. Напрыклад, ласёў будуць лічыць па загадзя распрацаваных маршрутах. Для ўліку аленяў, касуль, мядзведзяў, барсукоў прымяняюць анкетны метад сярод насельніцтва і работнікаў лясгасаў. Прасцей за ўсё лічыць дзікоў – іхнія статкі зараз знаходзяцца на спецыяльных пляцоўках, дзе іх кормяць.
Дадзеныя гэтага “перапісу” стануць базай для разліку квотаў здабычы ліцэнзійных відаў, а таксама распрацоўкі мераў аховы жывёл і іх утрымання.
Па дадзеных 2006 г., у лясах Віцебшчыны было 5945 ласёў, 578 аленяў, 12552 дзікі, 10552 касулі, 198 ваўкоў, 9645 ліс, 790 барсукоў, 4138 глушцоў, 11263 цецярукоў, больш за 43000 зайцоў. Паводле газеты “Віцьбічы”.

Меткі: , , , , , ,

Чытайце яшчэ