У Віцебску адчынілася першая сацыяльная цырульня

У Віцебску адчынілася першая сацыяльная цырульня. З 10-працэнтнымі зніжкамі тут будуць абслугоўваць шматдзетных мам, інвалідаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай і іншых малазабяспечаных грамадзян. Ідэя адкрыцця такой цырульні належала Віцебскаму гарвыканкаму.

У новай цырульні працуюць мужчынскі і жаночыя і манікюрны залы. Канешне, тут няма элітных паслуг. Наведвальнікам прапануюць самыя традыцыйныя – зробяць стрыжку, прычоску, манікюр ці педзікюр, афарбуюць валасы. Пакуль зніжкі ў цырульні мінімальныя. Але яе кіраўніцтва спадзяецца, што ў будучым паслугі могуць стаць танней. Калі, канешне, пра гэта паклапоцяцца мясцовыя ўлады. Зараз, напярэдадні жаночага свята – з 5 па 7 сакавіка – у новай установе зрабілі 50-працэнтную зніжку для шматдзетных мацярок.  

Меткі:

Чытайце яшчэ