Віцебскія аўтааматары спаборнічалі ў фігурным ваджэнні аўтамабіля

Спаборніцтвы па фігрунаму ваджэнню. Фота Сержука СераброСёння на Цэнтральным гарадскім стадыёне ДАІ правялі конкурс сярод аўтааматараў па манеўраванні на лёдзе.

У спаборніцтве мог удзельнічаць кожны, хто меў правы і спраўную машыну. Знайшлося 39 жадаючых паказаць сваё майстэрства. Пераможцам стаў сталы ўдзельнік гэтага спаборніцтва Алег Таўлінскі на аўтамабілі вытворчасці Міцубісі. Сярод жанчын першай стала Алена Казлоўская на “Фольксваген Гольф”.

 Алег Таўлінскі - пераможца спаборніцтваў. Фота Сержука Серабро


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць