На «Нафтане» адбыўся пажар

На наваполацкім нафтаперапрацоўваючым прадпрыемстве «Нафтан» учора ў 15.51. пачаўся пажар. Як паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, яго прычынай стала “узгаранне ў насоснай стабілізацыі на тэхналагічнай устаноўцы”. Пажар быў невялікім і быў ліквідаваны, па інфармацыі прэс-службы, праз 15 хвілін. Зараз на “Нафтане” працуе спецыяльная камісія, якая шукае прычыну ўзгарання.

Нагадаем, што вялікі пажар на “Нафтане” адбыўся летась 22 верасня. Тады тут гарэла ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты. Узгаранне пачалося з-за таго, што разліўся гудрон, які гарэў на плошчы каля 250 квадратных метраў.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ