Шафёр міжгародняга маршрутнага таксі аказаў супраціў падатковым інспектарам

Пад час рэйду інспектары міністэрства па падатках і зборах высветлілі, што перавозка грамадзян ў адным з раёнаў Віцебскай вобласці ажыццяўлялася індывідуальным прадпрымальнікам з парушэннямі: не выплачваліся прадугледжаныя падаткі, а таксама мікрааўтобус не быў абсталяваны касавым апаратам.

Вынікам стала даналічэнне адзінага падатку і прымяненне эканамічных санкцый. Відаць прадпрымальнік досыць бурна выказаў сваё незадавальненне такім ходам спраў, таму што дадаткова супраць яго пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па 1-й частцы артыкула 366 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — “Гвалт або пагроза ў адносінах да службовай асобы, выконваючага службовыя абавязкі, або іншай асобы, выконваючай грамадскі абавязак”. Найбольшая пакаранне па гэтаму артыкулу прадугледжвае да пяці гадоў турэмнага зняволення.


Меткі: , , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. VVV  
      23/красавік/2007 у 15:38

      Мужик наверно не понял, чего хотят инспекторы. Какой же он бизнесмен, если не умеет договариваться?

    Каментаваць