Для ўключэння ў спіс ЮНЕСКА рыхтуецца дасье па помніках архітэктуры Полацка

Дасье па фартыфікацыйных збудаваннях Брэсцскай крэпасці і комплексу помнікаў архітэктуры XII-XIX стагоддзяў Полацка для ўключэння іх у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА плануецца падрыхтаваць у 2008 г. Зараз вядзецца збор матэрыялаў па гэтых аб’ектах.
Адначасова спецыялісты збіраюць інфармацыю аб культавых збудаваннях Беларусі абарончага тыпу, драўлянага дойлідства Беларускага Палесся. Таксама прэтэндуе на ўключэнне у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску – участак ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Казлова, які прадстаўляе традыцыю пасляваеннай савецкай архітэктуры. Усяго ў спісе намінацый ад Беларусі, падтрыманых Цэнтрам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, 10 аб’ектаў.
Нагадаем, што статус аб’ектаў Спіска сусветнай спадчыны ЮНЕСКА нададзены Белавежскай пушчы (1979 г.), замкаваму комплексу ў Міры (2000 г.), архітэктурна-культурнаму комплексу Радзівілаў у Нясвіжы (2005 г.), трансгранічнаму аб’екту Геадэзічная дуга Струве (2005 г.). У канчатковай стадыі знаходзіцца работа над дасье па трансгранічнаму (беларуска-польскаму) аб’екту Аўгустоўскі канал.
БелТА.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць