Карціна Шагала ў расійскім фільме пра каханне

“Палёт закаханых над Віцебскам” – вядомая карціна нашага знакамітага земляка Марка Шагала. У фільме “Любовь-Морковь”, прэм’ера якога адбылася адначасова ва ўсіх краінах СНД, твор мастака з Віцебска выступае як даніна беларускай культуры. Гэта стужка – сумесная праца расійскага рэжысёра і беларускага сцэнарыста – маладога драматурга Андрэя Курэйчыка.

Кінакрытыкі лічаць, што падобнага поспеху сумесная пастаноўка расіян і беларусаў не мела з часоў выхаду на экраны фільма Аляксея Дударава “Белыя росы”. У стужцы “Любовь-Морковь” сыграў сваю апошнюю ролю акцёр Андрэй Краско, які загінуў праз некалькі дзён пасля заканчэння здымак фільма ў Адэсе. Аднак ягоны герой гаворыць голасам іншага акцёра – агучванне праходзіла ўжо пасля смерці А.Краско.

Адметна, што сёння адразу некалькі сцэнараў А.Курэйчыка запушчаныя ў вытворчасць буйнейшымі кінаканцэрнамі Расіі. Пры гэтым драматург не заганарыўся: свой поспех ён лічыць дасягненнем беларускага кінематографа.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: